Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі беларускія сіноптыкі

30 ноября 2015

Акрамя мокрага снегу, сёння прагназуюць моцны вецер. Яго парывы дасягнуць 20 метраў за секунду. У большасці раёнаў туман. Тэмпература паветра будзе каля нуля. На дарогах захаваецца галалёдзіца, таму вадзіцелям і пешаходам неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.