Яны дапамагалі захаваць мір

23 февраля 2017

Сёння беларусы, якія дапамагалі захаваць мір, сабраліся разам, каб успомніць баі ў чатырнаццаці краінах і ўшанаваць памяць сваіх калег.

На сустрэчы - тры Героі Савецкага Саюза, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Егіпце і ў Карэі. А ў цэлым сёння аб'яднанне ветэранаў-інтэрнацыяналістаў - гэта 1584 беларусы, якія стваралі гісторыю падчас канфліктаў за межамі Радзімы: на Кубе, у В'етнаме, Кітаі, Бангладэш, Емене. Павіншаваць герояў прыехаў і пасол Сірыі ў Беларусі. Ветэраны, якія ваявалі ў іншых краінах, не страчваюць сувязь і з замежнымі калегамі, сустракаючыся на тэрыторыі ўжо мірных дзяржаў.

Іосіф Круглікаў, старшыня БГА ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў: "Мы падтрымліваем наша сяброўства, падтрымліваем нашы сустрэчы, выязджаем у Маскву на сустрэчу ветэранаў у Егіпце, запрашаюць ветэранаў вайны ў Манголіі. Таму мы абменьваемся інфармацыяй, сябруем, заўсёды адзін аднаго падтрымліваем і зычым адзін аднаму дабра, здароўя, шчасця".

Ужо традыцыйна кожны год 23-га лютага ўдзельнікі аб'яднання сустракаюцца са школьнікамі і студэнтамі, каб распавесці ім пра тое, якую ролю наша краіна адыграла ў зацвярджэнні міру на ўсёй планеце.