Аб уступнай кампаніі - 2015 сёння журналістам расказалі прадстаўнікі Мінадукацыі

27 апреля 2015

Сёлета ў беларускіх ВНУ захаваецца дадатковы набор. Аб уступнай кампаніі - 2015 сёння расказалі журналістам прадстаўнікі Мінадукацыі. Так, пры недаборы на вострадэфіцітныя для краіны спецыяльнасці ў абітурыентаў, як і летась, з'явіцца другі шанц паступіць на бюджэт нават пасля завяршэння асноўнага этапу ўступнай кампаніі. Спецыялісты падкрэсліваюць, што пры падачы дакументаў падчас дадатковага набору парогавыя значэнні па цэнтралізаваным тэсціраванні зніжацца не будуць. Дадатковы набор спеццыялісты ўжо завуць удалым новаўвядзеннем, паколькі, па даных статыстыкі, студэнты, залічаныя такім чынам, паспяхова здаюць усе іспыты ў ВНУ.

Вадзім Богуш, першы намеснік Міністра адукацыі Беларусі: "Адзінае, што сёлета ўводзіцца паняцце "профільны прадмет" і "другі профільны прадмет" па выніках цэнтралізаванага тэсціравання, і вось гэтыя парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце захаваныя на такім жа ўзроўні, на якім і летась. Гэта 10 балаў па мовах, калі гэта не профільны прадмет, 20 балаў па асобных дысцыплінах, калі гэта профільныя прадметы, і 15 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі".

Ужо ў гэтую суботу пачынаецца рэгістрацыя на Цэнтралізаванае тэсціраванне. Афіцыйна ж уступная кампанія пачнецца 14 чэрвеня з пачаткам першага выпрабавання. Аб усіх нюансах можна даведацца на сайце Мінадукацыі ў спецыяльным раздзеле.