Наталля Качанава і Максім Рыжанкоў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

22 апреля 2017

Стадыён "Дынама" стане галоўным аб'ектам другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у нашай краіне ў 2019 годзе. Поўным ходам ідзе яго рэканструкцыя, у рабоце над якой сёння (у рамках рэспубліканскага суботніка) прымалі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава і першы намеснік Максім Рыжанкоў. Менавіта спорт з'яўляецца важнай часткай сацыяльнай палітыкі Беларусі. А другія Еўрапейскія гульні стануць самай буйной спартыўнай падзеяй у гісторыі Беларусі.

Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:

"У нашай краіне суботнік - гэта традыцыйнае мерапрыемства, калі ў красавіку ўся краіна выходзіць для таго, каб кожны на сваім участку зрабіў нешта важнае і знакавае для таго ці іншага рэгіёна. Таму традыцыйна 22 красавіка суботнік праходзіць у нашай краіне. І Адміністрацыя Прэзідэнта, супрацоўнікі працуюць на гэтым аб'екце - стадыёне "Дынама", які вельмі важны і знакавы для нашай краіны. Таму што, як вы ведаеце, у 2019 годзе ў нас будуць другія Еўрапейскія гульні. Ды і ў цэлым у нашай краіне вялізная ўвага надаецца развіццю спорту".