Наша дзяржава зрабіла нямала, каб палегчыць знаходжанне ўкраінскіх сем'яў у Беларусі

19 июля 2017

У краіне, згодна з указам Прэзідэнта, спрошчана працэдура прызначэння ўкраінцам дзяржаўных грашовых дапамог. Непаўналетнія грамадзяне Украіны цалкам зраўнаваныя ў правах з маленькімі беларусамі - яны вучацца ў школах і выхоўваюцца ў дзіцячых садках, атрымліваюць медыцынскае абслугоўванне. Прычым незалежна ад наяўнасці дакументаў. Бо не заўсёды сем'і, якія ехалі з Луганскай або Данецкай абласцей, паспявалі іх з сабою ўзяць. Вырашана пытанне і з працаўладкаваннем - работадаўцы атрымалі магчымасць на працягу ўсяго пяці дзён прымаць на працу выхадцаў з Украіны. Каля 160 тысяч жыхароў суседняй краіны знайшлі прытулак у Беларусі. Хтосьці часовы, і ўжо вярнуўся на радзіму. Але нямала і тых, хто знайшоў тут свой другі дом. З адной такой сям'ёй пазнаёмілася наша здымачная група.

Расказвае Андрэй Ястрабаў (відэа).