Народныя ўмельцы Мінскай вобласці праводзяць майстар-класы

21 июля 2017

Народныя ўмельцы Мінскай вобласці вярнуліся са «Славянскага базару ў Віцебску» і праводзяць майстар-класы - перадаюць новыя трэнды рукадзельнаму мастацтву. Актуальныя саламяныя: залацістыя аксесуары, трыпціх і сонечная пластыка. Ва Уздзе свежы погляд і на садовую фларыстыку. Мініяцюрныя дрэвы ствараюць з кававага зерня, гербарыяў і рознакаляровых стужак. Даматканыя паясы, абярэгавыя лялькі і саламяныя вырабы – у калекцыі Святланы Шчарбачні ніводная кампазіцыя не паўтараецца. Майстар ужо рыхтуецца да восеньскай выставы і эксперыментуе з новымі тэхнікамі.