Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека ў Мінску прайшла панельная дыскусія

9 декабря 2016

Сёння ў Мінску напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека прайшла тэматычная панельная дыскусія.

Мэта абмеркаванняў - абмен  практычным вопытам па рэалізацыі нацыянальных планаў  па правах чалавека, а таксама разгляд праблематыкі праз прызму ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Як адзначыла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, нацыянальны план па правах чалавека - гэта не толькі  ідэі, але і рэальныя, практычныя крокі.

Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Нацыянальны план па правах чалавека - гэта ўнікальны дакумент яшчэ і таму, што ён змяшчае вялікі патэнцыял па набліжэнні міжнародных норм у галіне правоў чалавека да рэальнай сітуацыі на нацыянальным узроўні. Праз імплантацыю нацыянальнага плана па правах чалавека міжнародныя нормы і стандарты ў сферы правоў чалавека ўплятаюцца ў культурную і сацыяльную структуру грамадства".

Пры гэтым адзначана,  што рэалізацыя  дакумента будзе паспяховай, толькі калі ў працяглым  працэсе   будуць удзельнічаць усе  партнёры з урадавага і няўрадавага сектараў, міжнародныя арганізацыі - г. з., усе, хто  зацікаўлены ў абароне правоў чалавека з мэтай умацавання і развіцця беларускай дзяржавы.