Зажынкі ў Пухавіцкім раёне адзначылі гасцінна і шчодра

27 июля 2017

Моцныя дажджы і няўстойлівае надвор'е гэтага лета карэкціруюць планы аграрыяў. Уборка збожжавых у цэнтральным рэгіёне можа зацягнуцца, гавораць спецыялісты. Аднак у цэлым на агульную вагу каравая гэта значна не паўплывае. Сёлетні арыенцір Мінскай вобласці - два мільёны тон збожжа. Па традыцыі ў кожным раёне старт жніва ўпрыгожваюць зажынкі. Сёння ў Пухавіцкім раёне гэтае старажытнае земляробчае свята адзначылі гасцінна і шчодра.

Алена Петрусенка, кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Зарачанка»: «Вось хлеб таго года быў багаты, і нам вельмі хочацца, каб і гэтага года таксама быў багаты. І вось малады выязджае на старым хлебе, мы за гэта і песні пяём, і ўшаноўваем наш хлеб».

Сяргей Ленкавец, старшыня Пухавіцкага райвыканкама: "Як і любы раён нашай краіны, мы настроены аптымістычна. Убраць трэба хутка і якасна і атрымаць годную лічбу. Вядома, мы ў Пухавіцкім раёне імкнёмся атрымаць не менш за 100 тысяч тон хлеба. А ўжо атрымана 10 тысяч тон рапсу. Гэта на 6 тысяч больш да ўзроўню мінулага года".

Пакуль аграрыі Мінскай вобласці ўбіраюць азімыя культуры. На сёння абмалочана больш за палову плошчаў ячменю.