На бэзавы праменад запрашае Цэнтральны батанічны сад

22 мая 2017

Тут паступова распускаюцца духмяныя кветкі. Ліловыя, пурпурныя і нават чырвоныя – адценняў кустоў сем, а гатункаў аж дзве сотні. Калекцыя сталічнага сада лічыцца самай разнастайнай у Еўропе. Толькі беларускай селекцыі прадэманстравана 16 відаў. Акрамя таго, бэз з Нідэрландаў, Партугаліі, Украіны і Германіі. У кветкавай галерэі можна палюбавацца двухколернай «сенсацыяй» і адшукаць суквецці з 5 і нават 8 пялёсткамі.

З-за халоднага пачатку мая бэз сёлета распускаецца пазней на два тыдні. Першымі свае пялёсткі паказалі беларускія, французскія і расійскія гатункі. Астатнія кветкі распусцяцца да канца тыдня.