На сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя з намеснікам міністра аховы здароўя

27 июля 2017

Што рабіць, калі льготныя лекі не дапамагаюць пацыенту, ці будзе пашыраны пералік такіх прэпаратаў? Гэтыя і іншыя папулярныя пытанні пракаменціраваў сёння намеснік міністра аховы здароўя падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Намеснік міністра падкрэсліў, што такія выпадкі адзінкавыя і патрабуюць спецыяльнага разгляду. Пашыраць пералік лекаў, уключаных у льготныя спісы, пакуль не плануецца. Поўную версію анлайн-канферэнцыі можна знайсці на сайце tvr.by, а таксама ў сацыяльных сетках і YouTube-канале Агенцтва тэленавін.