На Мінскім маторным заводзе створаны спецыяльны штаб

11 августа 2017

Каб тэхніка ў палях працавала спраўна, на Мінскім маторным заводзе створаны спецыяльны штаб. Тры мабільныя брыгады гатовы своечасова ліквідаваць паломкі.

Юля Токар пра рамонт з гарантыяй – за суткі. Каб трактары і камбайны ў палях працавалі ў рэжыме нон-стоп, на Мінскім маторным заводзе створаны мабільны штаб. Спецыялісты ў любы момант гатовы ліквідаваць паломкі рухавікоў у любым рэгіёне краіны.

Такія аператыўныя брыгады арганізавалі тры. У адной з іх працуе слесар Сяргей Пташук. Акрамя гаечных ключоў і нітаў, пад рукой заўсёды мабільны тэлефон.

Сёння ў гэтым зборачным цэху запасу рухавікоў для сельгастэхнікі хопіць на трое сутак. Тут іх збіраюць, абавязкова выпрабоўваюць на магутнасць, расход паліва – усяго 24 тэхпараметры. І толькі пасля афарбоўваюць.

На гэтым тыдні па рамонт звярнуліся дзве гаспадаркі з Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Прычым не кожны выпадак патрабуе такога грунтоўнага рамонту. Як паказвае практыка, дробныя паломкі можна ліквідаваць у палявых умовах.

Уборачная на фінішы, галоўнае - завяршыць без замінак. На палях краіны працуе больш за 50 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі з рухавікамі маторнага завода. Кожны на кантролі спецыялістаў.