На "Лініі Сталіна" праходзяць спаборніцтвы па танкавым біятлоне

22 октября 2016

Відовішчнае мерапрыемства пад адкрытым небам. У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" сёння праходзяць спаборніцтвы па танкавым біятлоне.

За званне лепшага экіпажа змагаюцца ўдзельнікі армейскіх гульняў - 2016. Яны ў жніўні прадставілі нашу краіну на гэтым першынстве. У спаборніцтвах задзейнічаныя шматтонныя баявыя танкі Т-72. Адзначым, танкавы біятлон у Беларусі праходзіць упершыню. Да гэтага на "Лініі Сталіна" адпрацоўвалі толькі асобныя элементы падчас святкавання Дня танкіста.

У гэтыя хвіліны танкавы біятлон завяршаецца, адразу пасля журы вызначыць пераможцаў. Госці ж мерапрыемства могуць да 6 вечара паспрабаваць свае сілы ў школе танкістаў, таксама арганізатары падрыхтавалі больш за дзясятак інтэрактыўных зон забаў.