Мінск сёння развітваўся з заслужаным медыкам Беларусі Барысам Дрывацінавым

9 июня 2016

Мінск сёння развітваўся з заслужаным медыкам Беларусі, неўролагам Барысам Дрывацінавым. Яму было 94. Прафесар - заснавальнік беларускай навукова-педагагічнай школы верцебранеўралогіі. Гэта цэлы раздзел у неўралагічнай навуцы, звязаны з захворваннямі пазваночніка. З 50-х гадоў мінулага стагоддзя прафесар Дрывацінаў працаваў выкладчыкам у медуніверсітэце і ўрачом-неўролагам у 9-й клінічнай бальніцы. За сваю навуковую кар'еру Барыс Дрывацінаў апублікаваў 500 навуковых прац і падрыхтаваў 19 кандыдатаў навук. Амерыканскі і Кембрыджскі біяграфічныя цэнтры ўнеслі яго ў спіс выбітных людзей XX стагоддзя.