Мінск і Санкт-Пецярбург пашыраюць адносіны на ўзроўні маладзёжных парламентаў

19 мая 2017

Сёння ў мэрыі адбылася сустрэча спікераў беларускай сталіцы і горада на Няве з удзелам старшыні Мінскага гарадскога савета, дэпутата Васіля Панасюка.

Як падкрэслілі падчас перамоў, рэалізацыя міжнародных ініцыятыў, над якімі зараз працуюць парламентарыі, павінна стаць пэўным грамадска-палітычным «драйверам» у развіцці абодвух гарадоў.

Візіт дэлегацыі маладзёжнай калегіі пры губернатары Санкт-Пецярбурга працягнецца да канца тыдня. У планах гасцей - удзел у круглых сталах і форумах, а таксама знаёмства з Мінскам.