Мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" 45

26 сентября 2016

Да знамянальнай даты ў Музеі абароны падрыхтаваная фотаэкспазіцыя. У першай частцы фатаграфіі з фондаў, на якіх адлюстраваныя моманты стварэння архітэктурнага ансамбля. Другая ўключае больш за 30 творчых здымкаў наведвальнікаў цытадэлі, дасланых на конкурс з розных краін. Усе гэтыя фота ў наступным будуць аб'яднаныя ў альбом аб Брэсцкай крэпасці. У планах адміністрацыі комплексу - пашыраць музейныя межы.

Брэсцкая крэпасць-герой - адна з памятных мясцін, якую найбольш наведваюць на постсавецкай прасторы. За гады існавання ў мемарыяльным комплексе пабывалі звыш 23 мільёнаў гасцей са 140 краін.