Лепшых работнікаў гандлёвай сферы віншавалі напярэдадні прафесійнага свята

28 июля 2017

Лепшых работнікаў гандлёвай сферы віншавалі сёння ў сталіцы напярэдадні прафесійнага свята. Ганаровыя граматы і падзякі атрымалі прадстаўнікі мінскіх універмагаў, магазінаў і гандлёвых сетак. За плённую і адданую працу ўручылі і нагрудныя знакі выдатнікаў гандлю. Да святочнага мерапрыемства творчыя нумары, акрамя артыстаў эстрады, падрыхтавалі і самі работнікі гандлю.

Сёлета ў сталіцы адкрыта тры сотні новых гандлёвых аб'ектаў. Усяго ж у гэтай сферы ў Мінску працуе больш за 100 тысяч чалавек.