Лепшыя школьныя мемарыяльныя атрады вызначылі ў сталіцы

29 мая 2017

Штогод з верасня па май старшакласнікі нясуць ганаровую варту памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Такім чынам аддаюць даніну памяці тым, хто не вярнуўся з вайны. Каб выбраць пераможцаў сярод паставых, ацэньваюць страявую падрыхтоўку, тэарэтычныя веды і выкананне дысцыпліны. Ганаровыя граматы сёлета атрымалі некалькі дзясяткаў сталічных школьнікаў.

Сталічныя школьнікі нясуць ганаровую варту памяці на пасту №1 ужо трыццаць тры гады. За гэты час удзельнікамі мемарыяльных атрадаў сталі больш за 25 000 мінчан.