Лепшага класнага кіраўніка выбіраюць у сталіцы

30 марта 2017

Філолагі, матэматыкі, настаўнікі пачатковых класаў. 40 педагогаў са стажам з усіх раёнаў Мінска дэманструюць сваё прафесійнае майстэрства. Стаж працы настаўнікаў ад 2 да 35 гадоў. Зараз ладзяць першы этап конкурсу. Без крэатыву не абышлося. На сцэне і хімічныя вопыты, і літаратурна-музычныя салоны. Сваіх куратараў падтрымліваюць вучні.

Падчас другога этапу ўдзельнікі арганізуюць турыстычныя паходы і творчыя калектыўныя нумары. Лепшага настаўніка сталіцы вызначаць у канцы мая.