Грамадства

Спампаваць

17 Лютага 2017 15:34

Лось 10 месяцаў жыве ў сялянскім падвор'і

У Мядзельскім раёне прыручылі лася! Мінулай вясной яго знайшлі ў лесе егеры і перадалі ў фермерскую гаспадарку. Жывёліна хутка асвоілася і цяпер упрыгожвае падвор'е. Рэпартаж Юліі Токар.

Літаральна з парога гасцей ветліва сустракае лось. Рагаты вось ужо 10 месяцаў жыве ў гэтым сялянскім падвор'і, што ў Мядзельскім раёне. Святлане Цайко, работніцы фермерскай гаспадаркі, з лесу егеры прынеслі яго зусім слабым. Самастойна нават не трымаўся на нагах.

Даглядаць падапечнага было няпроста. Ласяняці не падыходзіць малако каровы - кармілі казіным кожныя дзве гадзіны. А зараз у жывёлы рацыён разнастайны.

На 14-ці гектарах ёсць дзе разгуляцца ласяняці, гарэза любіць пабегаць разам са шчанюком Тобікам.

У асобным вальеры тут жывуць алені і лані. У інкубатары вырошчваюць індакачак і дэкаратыўных курэй. Некаторы час тут жыў воўк, яго таксама выкармілі з дзяцінства. У гасцінным доме, нібы ў тым церамку, кожнаму знаходзіцца і ўтульны куток, і ўвага. 

 

Iншыя навіны

Мультсериал от спасателей Мультсерыял ад ратавальнікаў 27.03.2017 15:22 / Грамадства Мультсерыял ад ратавальнікаў