Хімікі Беларусі і Расіі рыхтуюць новую праграму па распрацоўцы гальванічных экапакрыццяў

29 ноября 2016

Гэта расказаў першы прарэктар тэхналагічнага ўніверсітэта на канферэнцыі па сучасным электрахімічным абсталяванні. Гальванічныя пакрыцці - гэта металічная плёнка, якая засцерагае матэрыялы ад карозіі і акіслення. Спецыялісты па зялёнай хіміі з усяго свету ў Мінску абмеркавалі інавацыі з калегамі з СНД і Еўрасаюза.

Абмяркоўваліся і праекты сусветнага маштабу - вадародныя таблеткі, якія могуць замяніць людзям батарэйкі, а таксама новыя эканамічныя матэрыялы для машынабудавання.