Handmade, танцавальны флешмоб і іўрыт для ўсіх ахвотнікаў

26 сентября 2016

Хэнд мэйд, танцавальны флешмоб і іўрыт для ўсіх ахвотнікаў - пляцоўка ля ратушы ў выхадныя нагадвала старажытныя вулачкі Іерусаліма. Падчас свята яўрэйскай культуры прапаноўвалі самастойна зрабіць нацыянальныя ізраільскія сувеніры - магніты з малюнкам меноры - залатой сяміствольнай свяцільні, або зоркі Давіда. Тут жа на плошчы з'явілася міні-копія адной з галоўных славутасцей Ізраіля - Сцяна плачу. А для аматараў гісторыі літаратурны экскурс па Торы - пяці першых кнігах Старога Запавету.

Піта з хумусам, маца, яблыкі ў мёдзе - падсілкавацца прапанавалі святочнымі стравамі яўрэйскага народа. Фінальная вандроўка па краінах свету - 1 кастрычніка, сваю культуру ля мінскай ратушы прэзентуе Азербайджан.