Якім будзе новы тэлесезон Белтэлерадыёкампаніі

22 июня 2017

Новы тэлесезон Белтэлерадыёкампаніі будзе разлічаны на любы ўзрост і напоўнены гістарычнымі, дакументальнымі, музычнымі праграмамі і новымі рэаліці-шоу. Пра гэта паведаміў старшыня медыяхолдынга Генадзь Давыдзька на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова. Акрамя паляпшэння якасці кантэнту - пераходу на вяшчанне ў HD, без прэм'ер не застанецца ні адзін з сямі тэлеканалаў кампаніі. Стаўка будзе зроблена на папулярызацыю сямейных каштоўнасцей, талентаў з рэгіёнаў, выйдуць у эфір віктарыны з прызамі і музычны батл моладзевых груп.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "На канале "Беларусь 1" з'явіцца новае забаўнае суботняе шоу, з'явіцца новы інфармацыйны марафон суботні вялікі. З'явіцца новы праект адукацыйны "Я ведаю". Будзе вялікая прэм'ера фільма "Вялікае княства Літоўскае" - дакументальна-пастановачнага, 10-серыйнага. На канале "Беларусь 2" будуць новыя праекты студэнцкія, будзем рамантаваць студэнцкія пакоі".

Рыхтуецца да эфіру ў новым тэлесезоне і фільм, прымеркаваны да стагоддзя ўнутраных войскаў "Патруль-113". Яго героямі стануць не акцёры, а спецназаўцы.