Вынікі суботніка падвёў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко

22 апреля 2017

У ім прынялі ўдзел больш як 3 млн нашых грамадзян. Сёлета удалося сабраць больш сродкаў, чым у 2016 годзе.

Сабраныя сродкі дапамогуць вырашыць задачы ў сацыяльнай сферы (гэта і падрыхтоўка дзіцячых лагераў да сезона канікул, і абсталяванне цэнтраў тэхнічнай творчасці), а таксама ў эканоміцы, аказаўшы падтрымку пры стварэнні інавацыйных кампаній. Больш за тое, суботнік дазволіць і рэканструяваць гісторыка-культурныя аб'екты.

Васіль Жарко, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Грашовых сродкаў папярэдне будзе пералічана больш як 7 млн рублёў. Гэтыя лічбы большыя, чым у 2016 годзе. Частка сродкаў - 50% - застаецца ў распараджэнні Мінфіна. Гэтыя грошы будуць размеркаваныя і прынятыя асобнай пастановай урада, 50% застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў".

Нагадаем, з васьмі раніцы Васіль Жарко разам са сваім калегам - віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам - рыхтаваў да новага сезона Батанічны сад. Усяго ж на навядзенне парадку ў сталіцы сёння выйшлі больш за паўсотні работнікаў апарату Савета Міністраў.