Галоўная ідэя Дэкрэта № 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткі

17 февраля 2017

Галоўная ідэя Дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" - стымуляваць людзей выплачваць падаткі.

Пра гэта заявіў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падчас выязнога прыёму грамадзян у Рагачове. Максім Рыжанкоў адзначыў, шматлікія пытанні, з якімі сёння прыйшлі людзі, маглі быць вырашаны мясцовымі ўладамі.

Максім Рыжанкоў, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Многія прыходзяць, у іх пытаеш, а ты звяртаўся кудысьці, не, не звяртаўся, а ты хочаш адразу, каб чалавек з Мінска прыехаў, усе пытанні вырашыў. Пачынаем разбірацца па кожным пытанні і аказваецца, што гэтае пытанне і гэтае пытанне з ходу могуць быць вырашаны райвыканкамам".

Сёння ў Бабруйскім гарвыканкаме прыём правёў Мікалай Снапкоў. У Маладзечне вядзе Анатоль Ісачанка. У Гродзенскай вобласці грамадзян выслухваюць адразу ў 3 райвыканкамах. На гутарку да галоўнага інспектара рэгіёна прыйшлі больш за 20 чалавек. З Сяргеем Раўнейкам яны гутарылі каля 3 гадзін. Большая частка пытанняў тычылася рэалізацыі дэкрэта № 3.

Сяргей Раўнейка, памочнік Прэзідэнта Беларусі - галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці: "Тэматычныя прыёмы па дзеянні дэкрэта № 3 - яны накіраваны ў тым ліку на збор масіву інфармацыі аб тым, дзе ёсць пэўныя недапрацоўкі, і, вядома, у абавязковым парадку будзе ўсё абагульнена, прааналізавана і ўнесены адпаведныя дапаўненні".

Сёння ў Магілёве прамую тэлефонную лінію правёў Генадзь Лааўранкоў. Затым адбыўся і асабісты прыём грамадзян. Як адзначыў галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці, асноўнае - індывідуальны падыход да кожнага чалавека.