Эксклюзіўнае інтэрв'ю з паслом В'етнама ў Беларусі - заўтра ў "Галоўным эфіры"

24 июня 2017

Чан Дай Куанг ужо быў у Беларусі ў якасці міністра грамадскай бяспекі. У новай ролі нашу краіну наведвае ўпершыню.

Напярэдадні візіту высокага госця наша здымачная група пагутарыла з паслом В'етнама ў Беларусі - спадаром Ле Ань. Як дыпламат ацэньвае цяперашні этап развіцця адносін паміж Мінскам і Ханоем? За кошт чаго тавараабарот можа скласці паўмільярда долараў? І якія дамоўленасці могуць быць дасягнутыя ў Мінску падчас візіту Прэзідэнта В'етнама? Эксклюзіўнае інтэрв'ю з паслом глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".