"Дзеці пра вайну"

27 мая 2015

Аднайменнай выставай малюнкаў сёння падвялі вынікі Рэспубліканскага мастацкага конкурсу, прысвечанай 70–годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства праходзіла ў Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў. Усяго на выставе прапанавана больш за 7 дзясяткаў прац. У сваіх малюнках удзельнікі адлюстравалі не толькі жахі ваенных ліхалеццяў, але і радасць перамогі, а таксама жыццё беларусаў у пасляваенны перыяд. Большасць малюнкаў увайшло ў спецыяльны зборнік выдавецтва “Літаратура і мастацтва”. Таксама на суд гледачам прапанаваны і пісьмы дзяцей сваім продкам, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Убачыць выставу малюнкаў можна штодзённа у актавай зале Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў. Прадоўжыцца выстава да сярэдзіны чэрвеня.