Былы часова выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Баранавіч цалкам прызнаў сваю віну

28 февраля 2017

Сёння суд Ляхавічаў пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні Андрэя Валкавыцкага. 26 лістапада ён учыніў смяротнае ДТЗ. У момант аварыі Валкавыцкі знаходзіўся не пры выкананні, на асабістым аўтамабілі. Экспертыза паказала, што ў яго крыві было амаль тры праміле алкаголю. Расследаванне ўстанавіла, што загінуўшая жанчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. А машына, якая яе збіла, ехала з хуткасцю больш чым 60 км/г. Экс-кіраўніку ДАІ прад'яўлена абвінавачанне за ваджэнне ў стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць. Артыкул прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.