Брэст сёння адзначае 73-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 июля 2017

У знакавую дату кіраўніцтва горада, ветэраны, прадстаўнікі дыпкорпусу, моладзь усклалі кветкі да манумента вызваліцелям на плошчы Свабоды і да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. Загінуўшых абаронцаў цытадэлі ўшанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар прагучалі зброевыя залпы.

У гэтыя выхадныя Брэст адзначыць Дзень горада. Для жыхароў абласнога цэнтра падрыхтавалі нямала падарункаў. Так, сёння пасля рэканструкцыі адкрыюцца яслі-сад №36, разлічаныя на 220 дзяцей. А на алеі ліхтароў з'явіцца новы арт-аб'ект.