Бой векавой даўнасці рэканструююць на "Лініі Сталіна"

20 июля 2017

Бой векавой даўнасці рэканструююць на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Гэтым разам наведвальнікам пакажуць драматычныя падзеі Крэўскай аперацыі Заходняга фронту. У маштабнай бітве будуць задзейнічаныя больш як сто рэканструктараў з краін СНД І блізкага замежжа, якія акунуць наведвальнікаў у падзеі апошняй наступальнай аперацыі Заходняга фронту ў Першай сусветнай вайне. Праект "Апошняя надзея" будзе паказаны гледачам 22 ліпеня.

Міхаіл Мятла, дырэктар па развіцці і прасоўванні гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна": "Гэта фактычна апошняя наступальная аперацыя перад рэвалюцыяй, калі ўжо на фронце былі хваляванні, палітычныя рознагалоссі, пакідалі фронт. І вось гэтая яшчэ імперская Расія спрабавала пераламаць падзеі на фронце, але яны не атрымаліся. Таму аперацыя і завецца "Апошняя надзея".

Таксама наведвальнікі змогуць убачыць і новы экспанат комплексу - самы вялікі флаг ваенна-марскога флота сусветна вядомай Петрапаўлаўскай крэпасці, на днях каштоўны экспанат будзе перададзены "Лініі Сталіна".