Больш як 10 тысяч сучасных кампаній і дзясяткі тысяч рабочых месцаў з'явіцца ў Беларусі да канца года

20 марта 2017

Аб гэтым у студыі "Галоўнага эфіру" заявіла новая міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч. Плануецца, што ўдасканальвацца і пашырацца будуць і арганізацыі, якія існуюць, у тым ліку прыватны бізнес. Такі апгрэйд адаб'ецца і на эфектыўнасці працы, і на заробках супрацоўнікаў. Падобны падыход, у тым ліку стане часткай плана па дасягненні сярэдняй зарплаты тысячу рублёў.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

"Сапраўды, у нас зараз дыферэнцыяцыя заработнай платы ў сталіцы вышэй. У рэгіёнах менш, але ж задача - дасягнуць 1000 па краіне, а не па кожным прадпрыемстве і галіне. Мы два месяцы працуем над гэтай задачай, і мы запланавалі выязныя пасяджэнні ў рэгіёнах, і з дапамогай мазгавога штурму будзем вызначаць кропкі росту, таму што яны на кожным прадпрыемстве і ў кожным рэгіёне будуць свае".

Акрамя таго, Ірына Касцевіч вызначыла і іншыя прыярытэтныя задачы на сваёй новай дзяржаўнай пасадзе. Сярод іх - стварэнне на працягу двух гадоў сучаснай сістэмы маніторынгу і прагназаванні рынку працы, страхаванне ад страты працы і ўвядзенне магчымасці абавязковага дэкрэтнага водпуску для маладых бацькоў.