Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату камунальных паслуг у першым паўгоддзі 2017 атрымалі 11 тысяч беларусаў

16 августа 2017

Агульная сума такой дапамогі склала 330 тысяч рублёў. Сістэма дзяржпадтрымкі ўведзена ў краіне восенню мінулага года. Скарыстацца ёй могуць тыя сем'і, у якіх выдаткі на камунальныя плацяжы дасягаюць 20 % ад агульнага даходу, у сельскай мясцовасці ўсталявана лічба 15 %.

Акрамя таго, у краіне значна павялічаны аб'ёмы капрамонту жылых дамоў. Сёлета ўжо абнавілі больш за 700 тысяч квадратных метраў жылля, яшчэ звыш паўтара мільёна адрамантуюць да канца года.