Безбар’ернае асяроддзе сталіцы сёлета папоўніць больш як сотня пандусаў і пад'ёмных механізмаў

28 июля 2017

Перш за ўсё канструкцыі размяшчаюць па месцы жыхарства маламабільных грамадзян. Акрамя таго, для інвалідаў па зроку спецыяльнымі маўленчымі інфарматарамі будуць абсталяваны ліфты. У кожным раёне працягваюцца работы па афарбоўцы поручняў і паніжэнні бардзюраў. Комплексны падыход да стварэння безбар’ернага асяроддзя дае свае вынікі: прыкладна 70 % сацыяльнай інфраструктуры сталіцы часткова або поўнасцю даступны для ўсіх.

Інфармацыю аб даступнасці канкрэтнага аб'екта можна атрымаць і на спецыяльным інтэрнэт-партале з картай безбар'ернасці.