Беларускія ВНУ завяршаюць прыём дакументаў

17 июля 2017

Сёння беларускія ВНУ завяршаюць прыём дакументаў. Роўна ў 18 гадзін камісіі зачыняць дзверы. У адным з мінскіх універсітэтаў зараз працуе наша здымачная група.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць карэспандэнт Таццяна Кароль.

Ужо традыцыйна ў апошні дзень падачы дакументаў абітурыентаў у ВНУ вельмі шмат. Мы знаходзімся ў БДУ, і тут сітуацыя такая ж. Яны выкарыстоўваюць шанц падаць дакументы на іншую спецыяльнасць, улічваючы свой прахадны бал і параўноўваючы яго з вынікамі іншых будучых студэнтаў. ВНУ абнаўляюць спісы з колькасцю абітурыентаў і іх сярэднім балам кожныя тры гадзіны.

Толькі што вывесілі спісы з апошнімі вынікамі. Прызнаюся, атмасфера тут крыху нервовая. Праз тры гадзіны дзверы ўніверсітэтаў зачыняцца, так што шанцу падаць дакументы на іншую спецыяльнасць або ў іншы ўніверсітэт ужо не будзе. І калі ў ахвотнікаў вучыцца на платным бывае вялікая разбежка ў балах, то ў бюджэтнікаў часта розніца ў адзін бал вырашае лёс. Дарэчы, яшчэ адзін важны момант: сёння спісы больш абнаўляцца не будуць, таму гэтыя тры гадзіны да шасці вечара самыя хвалюючыя. Многія абітурыенты прыходзяць з бацькамі і ў літаральным сэнсе дзяжураць ля дзвярэй прыёмнай камісіі, пытаючыся ў кожнага абітурыента, які ўваходзіць у аўдыторыю, на якую спецыяльнасць ён падае дакументы і які ў яго сярэдні бал.

Затое сёлета ўпершыню можна напісаць заяву адразу і на бюджэт, і на платную форму навучання - гэта значыць іншагароднім абітурыентам, калі яны не прайшлі конкурс, не трэба другі раз прыязджаць ва ўніверсітэт, каб напісаць заяву на навучанне за кошт уласных сродкаў. Ну, а пра самыя топавыя спецыяльнасці гэтага года мы вырашылі спытацца ў адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ Вячаслава Малафеева.

Нагадаем, у абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на бюджэце, застаецца ўжо менш чым тры гадзіны, каб паспець падаць дакументы. Роўна ў 18:00 дзверы прыёмных камісій па ўсёй краіне зачыняцца Праўда, тых, хто падасць дакументы ў сілавыя і творчыя ВНУ, чакаюць яшчэ ўнутраныя экзамены. Але ўжо 28 ліпеня абітурыенты-бюджэтнікі з усёй краіны будуць ведаць, ці атрымаюць яны свой запаветны студэнцкі білет сёлета.