Грамадства

Спампаваць

11 Студзеня 2017 18:45

Беларускія рамеснікі адкрываюць школы і праводзяць майстар-класы

Намаляваць карціну алеем за дзве гадзіны ці вылепіць чайную пару з гліны можна і пачаткоўцам! У Мінску з'яўляецца ўсё больш магчымасцяў і месцаў, каб навучыцца ручной творчасці. Беларускія рамеснікі адкрываюць школы і праводзяць майстар-класы па вязанні, выяўленчым мастацтве, сталярным і ганчарным майстэрстве. У ролі народнага ўмельцы сябе паспрабавала і Аляксандра Драгун.

“Гэта наогул брудная такая справа!” Але толькі не для гэтай майстрыхі. Вадкае цеста колеру зямлі і пяску Наталля Няхайчык не адпраўляе на цэнтрыфугу ганчарнага круга - кубкі, талеркі і сервізы яна лепіць рукамі. Такі варыянт керамічнай справы прыйшоўся даспадобы дзяўчыне. Кажа, майстэрня і вопратка застаецца ў чысціні, а аўтарскі посуд больш насычаецца цеплынёй рук.

Вытанчаныя керамічныя формы і гнуткі да палёту фантазіі матэрыял завабілі ў творчы палон Наталлю Няхайчык некалькі гадоў таму. Тады і архітэктурная справа для яе адышла на другі план, а дзявочы пакой пераўтварыўся ў керамічную майстэрню.

Калі ляпіць і фарбаваць чайныя пары, сподкі, цукарніцы ва ўмовах гарадской кватэры магчыма, то на сонечныя ванны свае керамічныя вырабы Наталля перавозіць у ганчарную майстэрню з печкай. І так некалькі разоў толькі з адной калекцыяй.

Талеркамі з касмічнымі і нябеснымі матывамі сервіруе стол не для абеду - у якасці ўзору. У Мінску амбіцыйная каманда марыць стварыць магазін адмысловых тавараў.

Акрамя гэтага, у сталіцы і Мінскай вобласці ствараецца больш месцаў, дзе можна навучыцца ручной творчасці. Беларускія рамеснікі адкрываюць школы і праводзяць майстар-класы па ганчарным майстэрстве, вязанні, выяўленчым мастацтве і сталярнай справе. 

 

Iншыя навіны

Завершается Масленичная неделя Завяршаецца Масленічны тыдзень 25.02.2017 12:07 / Грамадства Завяршаецца Масленічны тыдзень