Беларусь і ААЭ будуць супрацоўнічаць у сферы судовай экспертызы

19 июля 2017

Мемарандум у Мінску падпісалі эксперты дзвюх краін. Сёння дэлегацыя з Абу-Дабі наведала Дзяржкамітэт судовых экспертыз. Плануецца, што ў хуткім часе спецыялісты змогуць праходзіць навучанне адзін у аднаго ў гасцях. Асаблівую цікавасць у паліцэйскіх з Абу-Дабі выклікала падрыхтоўка спецыялістаў у галіне пажарных і ўзрыватэхнічных даследаванняў, а таксама экспертызе наркотыкаў і ДНК чалавека. Плануецца, што навучанне будзе праходзіць у тэорыі і на практыцы.

Андрэй Швед, старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі:

"Сёння яны пераканаліся ў тым, што ў ДКСЭ ёсць адпаведная база, усе неабходныя ўмовы для якаснай падрыхтоўкі замежных спецыялістаў. У цэлым за апошнія гады прайшлі навучанне больш за 120 судовых экспертаў з іншых краін".

Падчас візіту экспертам з Абу-Дабі паказалі найноўшае абсталяванне і лабараторыі Дзяржкамітэта. Гэта, дарэчы, ужо другі афіцыйны візіт арабскіх праваахоўнікаў да беларускіх калег.