Беларусь і Кітай пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

26 июня 2017

8 пагадненняў паміж ВНУ падпісалі сёння ў Мінску рэктары дзвюх краін. У гэтыя дні ў беларускай сталіцы знаходзяцца з візітам госці з КНР на чале з міністрам адукацыі Чэнь Баашэн. Так, у лінгвістычным універсітэце з'явіцца факультэт кітайскай мовы і культуры, у БНТУ сумесна з кітайскімі калегамі створаць праграму ў галіне навукі і тэхнікі, а ў Інстытуце журналістыкі БДУ адкрыюць сумесную магістратуру. Таксама запрацуе даследчы цэнтр на базе Інстытута філасофіі Акадэміі навук Беларусі. Падчас сустрэчы міністр адукацыі Беларусі адзначыў і вялікую цікавасць да вывучэння кітайскай мовы ў нашых школьнікаў. З кожным годам школ, дзе навучаць мове Канфуцыя, будзе станавіцца ўсё больш.

За 25 гадоў дыпадносін паміж краінамі візіт міністра адукацыі Кітая ў Мінск праходзіць упершыню. Адзначым, дыпломы Беларусі і Кітая, а таксама навуковыя ступені роўныя на тэрыторыі дзвюх краін. Рэгулярна праходзіць абмен студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама ўдзел у сумесных навуковых канферэнцыях.