Авіякампанія "Аэрафлот" сёння адмяніла дзённы рэйс з Шарамецьева ў Мінск

19 января 2017

Вылет з Масквы павінен быў адбыцца ў 15:15. Таксама не будзе выкананы і вячэрні рэйс з беларускай сталіцы на 19:20. Аб прычынах адмены расійскі Аэрафлот не паведамляе. Усяго ж у Шарамецьеве на сёння адмянілі больш за два дзясяткі вылетаў.