Альтэрнатыву звычайным экскурсіям распрацоўваюць ў Мінскай вобласці

24 января 2017

Зазірнуць у патаемныя пакоі Нясвіжскага палаца, стаць дэтэктывам ці прыручыць дзікіх жывёл. Альтэрнатыву звычайным экскурсіям распрацоўваюць у Мінскай вобласці. Маршруты квэстаў пралягаюць праз княжацкія апартаменты, аграсядзібы ці музеі. Напрыклад, па радзівілаўскіх пакоях геймеры блукаюць каля дзвюх гадзін: разгадваюць таямніцы знакамітага роду і знаёмяцца з гісторыяй рэзідэнцыі. У Барысаве прапануюць расследаваць заблытаныя вострасюжэтныя гісторыі ў антуражным questroomе. А што да інтэлектуальных гульняў, так у Дзяржынскім раёне цэлая каняферма, дзе госці вучацца вырошчваць хлеб, паляваць, лавіць і прыручаць дзікіх жывёл.