Акцыя "Бяспека дзяцей - прыярытэт для дарослых" пачынаецца сёння

24 марта 2017

Акцыя "Бяспека дзяцей - прыярытэт для дарослых" пачынаецца ўжо сёння і працягнуцца да 4 красавіка. Напярэдадні школьных канікул супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі яшчэ раз нагадалі пра бяспечныя паводзіны на дарозе. Аўтамабілістам гэтымі днямі варта быць вельмі ўважлівымі, а юным пешаходам не забываць пра ПДР. Гэта значыць, катацца на роліках і скейтбордах можна толькі ў двары, скверы або парку. Дзецям да 14 гадоў забаронена выязджаць на праезную частку на веласіпедзе і да 16 гадоў нельга садзіцца за руль мапеда. Таксама работнікі дарожнай міліцыі нагадалі: перавозіць дзяцей да 12 гадоў трэба ў аўтакрэсле. А кіроўцу і пасажырам неабходна прышпільвацца.