Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

24 мая 2017

Даведацца аб праблемных пытаннях і вырашыць іх. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэта дазваляе не толькі знаходзіць рашэнні праблем, але і праводзіць маніторынг сітуацыі на месцах. Так, сёння і заўтра прыёмы правядуць у Мінску - у адміністрацыях Фрунзенскага і Заводскага раёнаў. Акрамя гэтага сустрэчы пройдуць у Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. У чэрвені выязныя прыёмы працягнуцца.