95-годдзе адзначае Беларуская піянерская арганізацыя

19 мая 2017

Самы маштабны дзіцячы рух у краіне. Да свята ў сталічным рэгіёне прайшоў дзень піянерскага сяброўства. Ён аб'яднаў больш за тры сотні актывістаў з усіх раёнаў вобласці. Акрамя таго, 95 школьнікаў папоўнілі рады арганізацыі - ад ветэранаў руху атрымалі піянерскі гальштук. Дружыны ладзілі майстар-класы і тэатралізаваныя паказы, удзельнічалі ў квэсце, інтэлектуальных віктарынах і конкурсах. Самым актыўным піянерам цэнтральнага рэгіёна ўручылі дыпломы.

Толькі ў сталічным рэгіёне больш за 65 тысяч піянераў. На працягу года яны ўдзельнічаюць у адукацыйных і валанцёрскіх праектах, ладзяць спартыўныя спаборніцтвы.