Жыццю гімнасткі, якая ўпала з вышыні, нішто не пагражае

20 апреля 2017

Свята для тых, хто любіць пагартаць "Вясёлку". Сёння любімаму дзіцячаму часопісу - 60! Менавіта 20 красавіка выйшаў першы нумар выдання. З тых часоў штомесяц "Вясёлка" знаёміць школьнікаў і дашкалят з культурай, прыродай і гісторыяй нашай краіны. Калектыў рэдакцыі ладзіць творчыя сустрэчы, літаратурныя вечарыны і пазнавальныя праекты.

З віншаваннямі і падарункамі на ўрачысты вечар сёння прыйшлі дзясяткі маленькіх чытачоў, а таксама тыя, хто рос і пазнаваў свет разам з “Вясёлкай”. На экскурсію ў краіну дзяцінства адправілася і Аляксандра Кавеліч.

Рэдакцыя часопіса «Вясёлка» нагадвае сапраўдны музей. Праз своеасаблівыя экспанаты можна прасачыць усю гісторыю выдання. Тут стракатыя вокладкі розных гадоў, цікавыя малюнкі і дзясяткі падарункаў ад самых адданых чытачоў.

Усе гэтыя рэчы беражліва захоўвае галоўны рэдактар выдання - Уладзімір Ліпскі. Разам з камандай ён адкрывае для маленькіх чытачоў старонкі гісторыі і культуры роднага краю праз вершы, казкі і займальныя апавяданні.

Творчыя сустрэчы і літаратурныя вечарыны - дзейнасць «Вясёлкі» не абмяжоўваецца старонкамі часопіса. Да юбілею ладзілі флэшмоб - танцавальны.

А на працягу года арганізоўваюць шмат адукацыйных праектаў. Так, падчас аднаго з іх, сумеснага з мастацкім музеем, пяцікласніца Аляксандра Немец пераўвасобілася ў гераіню карціны Антона Бархаткова і трапіла на вокладку юбілейнага нумара.

60 гадоў таму выйшаў першы нумар «Вясёлкі». Сёння на ўрачысты вечар з цёплымі пажаданнямі і падарункамі прыйшлі юныя чытачы, а таксама тыя, хто рос і пазнаваў рознакаляровы свет разам з любімым часопісам.

За 60 гадоў выйшла ў свет больш за сем соцень нумароў “Вясёлкі”. Тым часам калектыў рэдакцыі з творчым запалам працуе і над новымі праектамі. Зараз збіраюць бібліятэку «Вясёлкі» - у яе увойдуць 100 дзіцячых кніг.