4-томныя "Генетычныя асновы селекцыі раслін" прэзентавалі ў Мінску

5 марта 2015

Інавацыйныя распрацоўкі і шматгадовы вопыт беларускіх навукоўцаў у адным выданні. 4-томныя "Генетычныя асновы селекцыі раслін" прэзентавалі ў Мінску ў навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі. На падрыхтоўку матэрыялаў для гэтага выдання пайшло цэлых 8 гадоў. Апошні, чацвёрты, том выйшаў у пачатку гэтага года. Дарэчы, над выданнем працавалі больш як 80 навукоўцаў у Акадэміі навук нашай краіны.

Навукоўцы гавораць, такое выданне, прысвечанае селекцыі, апошні раз публікавалі ў 30 гадах мінулага стагоддзя. Вядома, што асаблівую цікавасць да беларускага шматтомніка ўжо выказалі навуковыя-селекцыянеры з Расіі і Украіны. Не выключана, што наша выданне неўзабаве з'явіцца і на паліцах кнігарань краін-суседзяў.