3 мая стартуе маштабны форум "СМІ ў Беларусі"

29 апреля 2017

Выстава прадставіць каля сотні інфармацыйных рэсурсаў. Стэнды замежных медыя гэтым разам падрыхтавалі госці з Расіі і Кітая. Асноўнай тэмай стане інфармацыйная бяспека. Актуальныя аспекты працы ў сучасным свеце абмяркуюць на канферэнцыі ў рамках форуму.

Аляксандр Карлюкевіч, намміністра інфармацыі Беларусі:

"Пытанне аб тым, што давайце зверым гадзіннікі, сістэму каардынат, адносін, сацыяльнай, палітычнай адказнасці чалавека, які працуе са словам, які ўплывае на розумы спажыўцоў інфармацыі. Мне здаецца, гэта самая актуальная сёння тэма".

Будзе на выставе і маштабная забаўная праграма. Госці змогуць азнаёміцца з новымі праектамі вядучых беларускіх СМІ, а таксама пагутарыць з прадстаўнікамі массмедыя.