26 красавіка ўпершыню адзначаецца Сусветны дзень памяці аб выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

26 апреля 2017

Адпаведную рэзалюцыю Генасамблея ААН прыняла ў снежні. Дата будзе служыць напамінам аб ахвярах катастрофы, аб небяспецы ядзерных аварый і неабходнасці ўмацавання супрацоўніцтва па змякчэнні наступстваў чарнобыльскай аварыі. Нагадаем, радыеактыўнае забруджванне распаўсюдзілася на тэрыторыі 17 краін Еўропы. Сур'ёзна пацярпелі тэрыторыі Беларусі, Украіны і еўрапейскай часткі Расіі.