100 дзён бязвізаваму рэжыму

23 мая 2017

Сёння роўна 100 дзён дзеяння ў Беларусі бязвізавага рэжыму. Магчымасцю адкрытых меж скарысталіся больш за 19 тысяч іншаземцаў. Турыстычны сезон пачаўся паспяхова і на захадзе краіны. Ужо не раз гэтай вясной білі рэкорды па колькасці турыстаў у Гродне. Дарэчы, з моманту ўсталявання бязвізавага рэжыму ў гэтым рэгіёне (гэта значыць з кастрычніка мінулага года) толькі па заходніх наваколлях краіны падарожнічалі каля 14 тысяч чалавек з 48 дзяржаў. Беларусь працягвае весці палітыку адкрытых меж. Так, бязвізавы рэжым на 180 сутак уводзіцца для патэнцыяльных інвестараў і рэзідэнтаў парка "Вялікі камень". Яшчэ раней бязвізавы рэжым увялі для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак. Каму цікавая Беларусь, ці аказалася гатовая наша краіна да прыёму бязвізавых турыстаў? Падрабязнасці ў сюжэце нашага карэспандэнта Веранікі Буты.

100 дзён таму Беларусь зрабіла смелы крок і паказала ўсяму свету сваю адкрытасць. Тады ўказ аб бязвізавым уездзе многія палічылі ўтопіяй.

З пачатку года пасажырапаток у Нацыянальным аэрапорце вырас на траціну. Павелічэнне звязваюць у тым ліку з увядзеннем бязвізавага рэжыму і адкрыццём прамых рэйсаў. Так, нядаўна запушчаны новы кірунак на Брусель, з мінулага года самалёты сталі лятаць у Палангу. Статыстыка паказвае, турысты з краін, з якімі ў нас прамыя авіязносіны, часцей праводзяць 5 бязвізавых дзён у Беларусі.

Статыстыка 100 дзён паказала: найбольшая цікавасць да нас з боку жыхароў Германіі, Польшчы, Італіі, ЗША і Вялікабрытаніі. Лідарства немцаў (іх сёлета толькі па новых правілах заехала больш за 3 тысячы) тлумачыцца ў першую чаргу дзелавой цікавасцю. Бо сёння адны з самых цесных бізнес-кантактаў у нас менавіта з немцамі. У цэлым на долю турыстаў з гэтых пяці краін прыпадае 56 % ад усіх бязвізавых наведвальнікаў.

Большасць іншаземцаў, якія прыляцелі да нас на 5 дзён, застаюцца ў Мінску і максімум знаёмяцца з яго наваколлямі. Затое зусім нядаўна пад выглядам замежнага турыста па краіне пракаціўся дырэктар буйнога турыстычнага партала Беларусі. Загадзя нічога не браніраваў, усе пытанні (а менавіта экскурсіі, харчаванне, пражыванне) вырашаў з колаў. Гатоўнасць рэгіёнаў краіны да магчымага патоку турыстаў, паводле яго слоў, далёкая ад 100-працэнтнай. Тэма англійскай мовы па-ранейшаму актуальная, прычым на запраўках асноўных магістраляў краіны.

Беларусь - краіна тысячы рэк і азёр, а турыстам нідзе не прапанавалі юшку, наракае Андрэй. У Мазыры яны спецыяльна наведалі ўстановы марской тэматыкі. Але, на жаль, у меню ні адной рыбнай стравы. Арганізаваць экскурсію альбо забраніраваць жыллё (не ўсюды, але даволі часта) было вялікім выпрабаваннем - прыходзілася змагацца за кожную паслугу.

Зрэшты, зняць большасць пытанняў павінен партал Ветліва.by. Гэта анлайн-сэрвіс з магчымасцю браніравання і аплат па картах: заказаць трансфер, пражыванне, экскурсійныя туры, знайсці інфармацыю аб візе і даведацца пра тэматычныя навіны можна на беларускай, рускай і англійскай мовах. Каля тысячы чалавек заходзяць на партал штодня. З часам, абяцаюць распрацоўшчыкі, з'явіцца і мабільны дадатак.

Як паказала практыка, новаўвядзенне не паўплывала на бяспеку ў краіне. Парушэнні бязвізавых пасажыраў тычацца толькі тэрмінаў знаходжання. 74 турысты няправільна палічылі 5 дзён.

Эксперты турбізнесу гавораць, падводзіць вынікі працы бязвізавага рэжыму будзем у наступным годзе, калі на свае вочы ўбачым лічбы. Асноўны прырост чакаюць дзякуючы Германіі, Індыі і Польшчы.

Такім чынам, і рост прыбытку. Падлічана, пяцідзённы бязвізавы тур па Беларусі каштуе ад 200 да 600 долараў. Сістэму all inclusive для нашай краіны часцей выбіраюць госці з Заходняй Еўропы.