Закулісныя сакрэты сёння раскрые Вялікі тэатр Беларусі

25 мая 2016

12 метраў цюлю толькі на адну балетную пачку! Гэтыя і іншыя закулісныя сакрэты сёння раскрые Вялікі тэатр Беларусі. Роўна апоўдні храм оперы і балета расчыніць свае дзверы для прыхільнікаў. У фае гасцей будуць сустракаць экскурсаводы, якія правядуць па цэхах, схаваных ад вачэй публікі. Таксама адбудуцца творчыя сустрэчы з галоўнымі рэжысёрам, дырыжорам, хормайстрам, мастацкім кіраўніком балета, вядучымі салістамі оперы. Адчыніць усе тры тысячы дзвярэй тэатра мяркуецца за пяць экскурсійных гадзін.

Дзень адкрытых дзвярэй прымеркаваны да дня нараджэння трупы. Сёння Вялікаму тэатру Беларусі спаўняецца 83 гады.