У Францыі з вялікім поспехам праходзіць "Беларускі культурны жнівень"

16 августа 2017

У Францыі гэтымі днямі ўжо другі раз з вялікім поспехам праходзіць "Беларускі культурны жнівень". У рамках міжнароднага праекта выступіў музычны калектыў "Ведрыца" пад кіраваннем дырыжора Алены Цыганок. У выкананні музыкантаў прагучалі і беларуская музыка, і творы сусветнай класікі. А ў Танеры адкрылася выстава мастачкі Святланы Рыжыкавай - менавіта гэтаму гораду прысвечана частка яе работ. Акрамя гэтага, праграмай "Беларускага культурнага жніўня" запланавана і фотавыстава.