Верхні горад запрашае на выставу "Гітары мінулай эпохі"

23 февраля 2017

Легендарныя інструменты з калекцыі музыканта і рэстаўратара Уладзіміра Мітраева. Тут прадэманстраваны мадэлі гітар савецкага перыяду 60-80 гадоў. Зроблены яны былі ў Балгарыі, Германіі і Чэхаславакіі, але апынуліся ў СССР. Многія з экспанатаў мелі знакамітых гаспадароў і цікавы лёс. Тут ёсць адна з гітар легендарнага “песняра” Уладзіміра Мулявіна. Увогуле ў экспазіцыі 53 гітары. Сярод іх акустычныя, бас-гітары і тры электраакустычныя.

На выставе ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры таксама прадэманстраваны фотаздымкі вядомых музыкантаў. Кожную суботу з 14:00 да 16:00 можна будзе наведаць майстар-класы і самім пайграць на рарытэтных інструментах.