У Мінску ўрачыста адкрылі помнік Уладзіміру Мулявіну

17 августа 2017

Падзея, якую чакалі шматлікія гады. Помнік народнаму артысту СССР, заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну ўрачыста адкрылі сёння ў Мінску.

Бронзавая скульптура размясцілася ў цэнтры сквера на бульвары імя Песняра, ля філармоніі. Аўтар скульптурнай кампазіцыі беларус Аляксандр Каструкоў прадставіў Мулявіна ў лірычным, камерным рашэнні. Артыст сядзіць, задумаўшыся перад канцэртам, у яго руцэ гітара. Аддаць даніну памяці ў сквер Мулявіна прыйшлі прадстаўнікі ўлады, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, дзеячы айчыннага мастацтва і культуры, а таксама калегі Мулявіна па творчасці, артысты розных саставаў "Песняроў" і простыя слухачы.

Па заканчэнні афіцыйнага мерапрыемства скульптура Мулявіна стала фотазонай для гараджан. З верасня Белдзяржфілармонія арганізуе на гэтай пляцоўцы серыю канцэртаў жывой музыкі.